Студыйныя сесіі чытання
Чытаць падрыхтаваныя беларускамоўныя тэксты ў прафесійнай студыі разам з гукарэжысёрам. Важна быць гатовым правесці ў студыі 10+ гадзін.
Sonora шукае голас
Sonora рыхтуе студыйны запіс першага адкрытага беларускамоўнага TTS-датасэту. Мы шукаем прафесійнага дыктара з бездакорным, узорным беларускім вымаўленнем, чый голас навучыць мадэлі гучаць натуральна па-беларуску.
Датасэт запісваецца па тэкстах, спецыяльна падабраных лінгвістамі, з кантраляванай якасцю гуку. Ваша задача - зрабіць іх эталонным гучаннем беларускай мовы.
Чытаць падрыхтаваныя беларускамоўныя тэксты ў прафесійнай студыі разам з гукарэжысёрам. Важна быць гатовым правесці ў студыі 10+ гадзін.
Трымаць паслядоўную, нейтральную манеру чытання ва ўсіх сесіях, каб увесь датасэт гучаў адным спакойным і ўпэўненым голасам.
TTS-мадэль паўтарае кожную звычку свайго дыктара - добрую і кепскую. Таму планка высокая.
Натуральная беларуская фанетыка як норма: мяккасць, «ў», «дз/дж», інтанацыя і рытм.
Выразная артыкуляцыя і досвед галасавога запісу: начытка, радыё, аўдыякнігі, дубляж ці падобнае.
Калі хочаце ўдзельнічаць у адборы, адкрыйце форму ніжэй: запішыце пяць кароткіх сказаў, пакіньце кантакты і некалькі слоў пра ваш прафесійны досвед.